Stand-Up India
Праграма «Stand-Up India» («Уставай, Індыя») — схема крэдытавання, запушчаная ўрадам Індыі 5 красавіка 2016 года з мэтай падтрымкі прадпрымальніцтва і палягчэння выдачы банкаўскіх крэдытаў прадпрымальнікам краіны сярод жанчын і прадстаўнікоў каст і плямёнаў. Схема накіравана на прадастаўленне крэдытаў у памеры ад 10 лакхаў да 1 кроры рупій на стварэнне новых прадпрыемстваў у сферы вытворчасці, гандлю або паслуг[1].
Праграма падобная на «Startup India», але адрозніваецца ад яе. Абедзве з’яўляюцца ўдзельнікамі і бенефіцыярамі іншых урадавых праграм Індыі, такіх як Make in India , Industrial corridor , Dedicated Freight Corridor , Sagarmala Project , Bharatmala , UDAN-RCS , Digital India , BharatNet і UMANG .
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ер-міністр Нарэндра Модзі запусціў праграму «Stand-Up India» 15 красавіка 2016 года ў рамках намаганняў урада па падтрымцы прадпрымальніцтва сярод жанчын і прадстаўнікоў абшчын зарэгістраваных каст (Scheduled Caste) і плямёнаў (Scheduled Tribe)[2].
Праграма прапануе банкаўскія крэдыты ў памеры ад ₹10 лакхаў (13 000 долараў ЗША) да ₹1 крору (130 000 долараў ЗША) для прадстаўнікоў каст і плямёнаў, а таксама жанчын, якія ствараюць новыя прадпрыемствы па-за сельскагаспадарчым сектарам[3].
У красавіку 2023 года Бхагват Карад , дзяржаўны міністр фінансаў урада Індыі, заявіў, што дадзеная праграма адпавядае мэце Нацыянальнай місіі па забеспячэнні фінансавай даступнасці — даць магчымасці фінансавання маргіналізаваным групам насельніцтва. Таксама ён сказаў, што за папярэднія сем гадоў больш за 180 000 прадпрымальнікаў скарысталіся гэтай схемай, а больш за 80% крэдытаў, прадстаўленых у рамках гэтай ініцыятывы, былі накіраваныя жанчынам-прадпрымальніцам[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут сельскай індустрыялізацыі імя Махатмы Гандзі
- Міністэрства мікра, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Індыі
- Нацыянальны дзень ручнога ткацкага станка Індыі
- Сварадж
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ About us(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2023. Праверана 8 чэрвеня 2023.
- ↑ "'Stand Up India' will transform lives of Dalits, tribals: Modi", The Hindu, 5 красавіка 2016
- ↑ "Modi's Stand Up India scheme will ease pressure on job reservations", Hindustan Times, 6 красавіка 2016
- ↑ "More than Rs. 40,700 crore sanctioned to over 1,80,630 accounts under Stand-Up India Scheme in 7 years" (Press release).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 13 мая 2020.